Белорусский портал в Казахстане

2 чэрвеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з прэм`ер-міністрам Арменіі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікола Пашыняна з днём нараджэння, пажадаўшы прэм`ер-міністру і членам яго сям`і здароўя і хутчэйшага выздараўлення ад каранавіруснай інфекцыі.

Лідары абмеркавалі ход барацьбы з пандэміяй у абедзвюх краінах, абмяняліся вопытам па рэагаванні на існуючыя выклікі.

Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян таксама абмеркавалі тэматыку двухбаковага супрацоўніцтва, прадаўжэнне рэалізацыі раней намечаных праектаў у розных сферах. Яны дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час, каб асабіста абмеркаваць гэтыя і іншыя актуальныя пытанні.

2 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/53892
Текущая дата: 19.04.2024