Белорусский портал в Казахстане

У выніку выбуху ў Афганістане загінуў 21 чалавек



Пра гэта паведамляе агенцтва Ariana News і кіраўніка мясцовай бальніцы.

Па меншай меры 21 чалавек загінуў, 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў горадзе Газні, адміністрацыйным цэнтры аднайменнай правінцыі Афганістана, размешчанай у цэнтральнай частцы краіны. 

Паводле яго даных, усе ахвяры і пацярпелыя — ваенныя афганскай арміі. Паводле папярэдняй інфармацыі, начынены выбухоўкай аўтамабіль выбухнуў побач з базай УС Афганістана. Як паведамляе агенцтва «Сіньхуа», выбуху папярэднічала стральба.

Ні адна з экстрэмісцкіх груповак, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне Афганістана, да гэтага часу не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што адбылося.

Звязда, 29 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/57266
Текущая дата: 28.04.2024