Белорусский портал в Казахстане

Бортніцтва Беларусі і Польшчы патрапіла ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА



Такім чынам, цяпер у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца чатыры беларускія элементы.

Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы патрапіла ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі ў арганізацыі.

Рашэнне аб уключэнні сумеснай намінацыі 17 снежня прыняў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 15-й сесіі.

"Уключэнне элемента ў Спіс ЮНЕСКА з`явілася вынікам сумеснай працы нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА, міністэрств культуры Беларусі і Польшчы, мясцовых супольнасцяў бортнікаў, няўрадавых арганізацый і экспертаў двух краін", - падкрэслілі ў арганізацыі.

Такім чынам, цяпер у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца чатыры беларускія элементы:

* святочны калядны абрад "Калядныя цары" з вёскі Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці
* Будслаўскі фэст
* абрад "Юраўскі карагод" у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна.

Бортніцтва ў Беларусі налічвае больш за тысячу гадоў і згадваецца ў такіх старажытных юрыдычных дакументах як "Руская праўда " і статуты ВКЛ.

Сёння бортніцтва распаўсюджана больш чым у 20 вёсках Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, сустракаецца ў межах Петрыкаўскага, Лоеўскага, Жыткавіцкага, Ельскага раёнаў Гомельскай вобласці, Столінскага і Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, ёсць асобныя бортнікі ў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях.

Бортніцтва – адзіны вядомы спосаб атрымаць 100% натуральныя прадукты пчалярства. Унікальнасць дзейства заключаецц ў тым, што збіраючы мёд такім чынам, чалавек практычна не ўмешваецца ў жыццё пчол. Насякомыя ствараюць у калодзе свій мікракосм, дзе самастойна рэгулююць тэмпературу і ўтрыманне вуглякіслага газу. У працэсе атрымання такога мёду не выкарыстоўваюцца дабаўкі прамысловага парафіна для сотаў, цукар і лекі для пчол, атруты для кляшчоў.

Мінск, 18 снежня 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/57598
Текущая дата: 19.04.2024