Белорусский портал в Казахстане

Раман Галоўчанка назваў тры ўмовы незалежнасці



Прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" назваў тры ўмовы незалежнасці.

Ён адзначыў, што ўся гісторыя чалавецтва па вялікім рахунку - барацьба за незалежнасць. "Нехта з вялікіх сказаў, што незалежнасць вельмі цяжка заваяваць, вельмі няпроста ўтрымаць і вельмі лёгка страціць. Таму ўсё, за што мы змагаемся, - за захаванне незалежнасці", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм`ер-міністр падкрэсліў, што незалежнасць - гэта не проста сцяг, герб, армія. "Гэта ў першую чаргу магчымасць жыць так, як вызначыць народ, жыць на сваёй зямлі, па тых законах, якія мы самі для сябе вызначым", - дадаў ён.

"Для незалежнасці вельмі важны тры рэчы. Першае - моцны лідар, другое - патрыятызм людзей, трэцяе - квітнеючая эканоміка. Калі ўсе тры (складнікі.) разам, тады незалежнасць у надзейных руках", - адзначыў Раман Галоўчанка.

3 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/65603
Текущая дата: 20.04.2024