Белорусский портал в Казахстане

У Фінляндыі прапанавалі размясціць базу НАТА ля мяжы з Расіяй



Горад Лаппеенранта, размешчаны ў правінцыі Паўднёвая Карэлія ля мяжы Фінляндыі з Расіяй, гатовы прапанаваць свой аэрапорт, каб размясціць там базу НАТА. Пра гэта заявіў мэр горада Кіма Ярва.

Кімо Ярва заўважыў, што не з’яўляецца спецыялістам у гэтай галіне, таму яму складана судзіць, дзе лепш размяшчаць вайскоўцаў. Аднак горад Лаппеенранта «дакладна даступны, калі ўзброеныя сілы захочуць», адзначыў ён.

Са слоў мэра, перспектыва сяброўства Фінляндыі ў НАТА дае Паўднёвай Карэліі надзею і надае пачуццё бяспекі, у тым ліку кампаніям, якія ў такім выпадку будуць больш ахвотна працаваць на тэрыторыі памежнай правінцыі. Кімо Ярва заўважыў, што абмеркаванне стварэння базы НАТА ў горадзе пачалося ўжо тады, калі ў Фінляндыі ішла гаворка аб уступленні ў альянс.

Звязда, 3 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/65605
Текущая дата: 18.04.2024