На плошчы Тунгу ў павеце Лэйшань, што ў правінцыі Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай) днямі пачалося святкаванне Новага года народнасці мяа — мяанянь — і фестывалю Гуцзан, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтая яркая падзея прыцягнула ўвагу мноства турыстаў і мясцовых жыхароў, у поўнай меры раскрыўшы непаўторнае зачараванне культуры мяа. Мяанянь — гэта самы маштабны штогадовы фестываль народа мяа. У 2008 годзе ён быў уключаны ў другі спіс аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзяржаўнага значэння.
Сёлета святкаванне Новага года мяа пачалося 19 кастрычніка і працягнецца да канца снежня. За гэты час пройдзе больш за 20 маштабных мерапрыемстваў, у тым ліку баскетбольныя матчы, банкеты і культурныя прадстаўленні.

Звязда, 17 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/75917
Текущая дата: 22.11.2024