Белорусский портал в Казахстане

Трамп пачне дэпартаваць мігрантаў на наступны дзень пасля сваёй інаўгурацыі



Выбраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачне масава дэпартаваць нелегальных мігрантаў з краіны на наступны дзень пасля ўступлення на пасаду (гэта значыць, 21 студзеня).

Па дадзеных газеты The Wall Street Journal, рэйды супраць мігрантаў пачнуцца з Чыкага і працягнуцца каля тыдня. Плануецца ўдзел каля 200 супрацоўнікаў Службы іміграцыйнага і мытнага кантролю ЗША. Найперш яны зоймуцца дэпартацыяй мігрантаў з крымінальным мінулым. Пасля Чыкага аблавы пройдуць у Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесе, Дэнверы і Маямі.

Дональд Трамп раней казаў, што плануе правесці самую маштабную аперацыю ў гісторыі ЗША па дэпартацыі нелегальных мігрантаў.

Звязда, 18 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/76831
Текущая дата: 22.01.2025