Белорусский портал в Казахстане

Сірыя, Афганістан і многія краіны Афрыкі выказваюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю



Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 студзеня на нарадзе па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер вектар знешняга гандлю Беларусі накіраваны ў асноўным на ўсход. Хоць краіна і не адыходзіць канчаткова ад эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі Захаду. "Тое, што іх цікавіць і нам выгадна, - гандлюем, прадаём, але не тыя аб`ёмы і не тыя грошы. Таму ўсходні напрамак - Расійская Федэрацыя, Кітайская Народная Рэспубліка", - растлумачыў ён.

Прэзідэнт расказаў, што каля пяці дзяржаў, размешчаных на Усходзе, уключаючы Пакістан, Інданезію і КНДР, накіравалі Беларусі свае прапановы аб арганізацыі сустрэч на вышэйшым узроўні для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва.

"Сірыя нам прапануе супрацоўніцтва, просіць, каб нашы службовыя асобы прыехалі перагаварыць, вызначыцца. Афганістан таксама зацікаўлены ў нашай прадукцыі. Няпростая сітуацыя ў абедзвюх дзяржавах", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама згадаў аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве афрыканскіх дзяржаў. Але не стаў называць, якіх менавіта, каб "тут "сокалы" не наляцелі на іх і не пачалі ціснуць". "Але дзясятак дзяржаў, якія з задавальненнем гатовы з намі супрацоўнічаць. Нам гэта трэба? Трэба. Ці зможам мы задаволіць іх запыты? Цяжка сказаць, не такая ў нас гіганцкая эканоміка, але будзем рухацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

17 студзеня 2029, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/76841
Текущая дата: 22.01.2025