Белорусский портал в Казахстане

У ЗША ёсць цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю, але яно абавязкова павінна ажыццяўляцца з улікам інтарэсаў беларускай дзяржавы



Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 студзеня на нарадзе па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь развівае эканамічныя адносіны ў асноўным з краінамі ва ўсходнім напрамку. Але на Захадзе таксама ёсць бізнес-колы, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве з нашай краінай.

"У ЗША ў іх інтарэс да нашай дзяржавы. Пачакаем. Мы вядзём з імі дыялог, перагаворы з Захадам па напрамках, якія нас цікавяць. Дамовімся - будзем супрацоўнічаць. Але ў аснове павінны ляжаць нашы інтарэсы, нашай дзяржавы, і прыярытэты, якія мы вызначылі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

17 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/76847
Текущая дата: 22.01.2025