Белорусский портал в Казахстане

Пуцін паведаміў Трампу аб прадухіленых тэрактах 7 траўня ў Маскве



Прэзідэнты абмеркавалі і той факт, што замежных лідэраў спрабавалі запалохаць, не дапусціўшы іх візіт у Маскву на Дзень Перамогі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу аб атаках кіеўскага рэжыму напярэдадні святкавання Дня Перамогі і прадухіленні тэрактаў у Маскве, пра гэта паведаміў у аўторак памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.

Тэлефонная размова Пуціна і Трампа адбылася напярэдадні, кіраўнікі дзяржаў размаўлялі больш за дзве гадзіны. Ушакоў, гаворачы аб размове прэзідэнтаў, адзначыў, што Пуцін у размове падкрэсліў значэнне 80-годдзя Перамогі, якое адзначалася ў Расіі, і нагадаў, што РФ аб`явіла трохдзённае спыненне агню.

Пасля чаго ў ноч з 6 на 7 траўня Украіна выпусціла па расійскай тэрыторыі 524 беспілотнікі, а таксама амерыканскія ракеты Storm Shadow, прычым большая частка ішла на Маскву. Практычна ўсе яны былі збітыя. Тады ж былі папярэджаны і пагрозы ўчынення тэрактаў у цэнтры сталіцы ў раёне Крамля і Краснай плошчы”, - прывёў Ушакоў фрагмент гутаркі Пуціна і Трампа.

Памочнік прэзідэнта РФ адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў падчас тэлефоннай размовы, у прыватнасці, абмеркавалі тэму баявога брацтва СССР і ЗША ў гады Другой сусветнай вайны, і Трамп выказаў шкадаванне, што сёння Масква і Вашынгтон далёкія адна ад адной.

"Трамп памятае аб гэтым баявым брацтве і са шкадаваннем гаварыў аб тым, што па дзіўных абставінах нашы краіны сёння не толькі не разам, але і вельмі далёкія адна ад адной", - расказаў Ушакоў.

Паводле яго слоў, Трамп і Пуцін таксама абмеркавалі асобу амерыканскага генерала Дугласа Макартура, успомніўшы, што ў свой час ён папярэджваў аб небяспецы адраджэння агрэсіўнага мілітарызму. І Пуцін невыпадкова распавёў пра гэта Трампу, бо замежных лідэраў спрабавалі запалохаць, каб не дапусьціць іхняга прыезду ў Маскву.

"Было падкрэслена (з расійскага боку), што аўтарамі гэтых запалохванняў былі тыя, хто ўшаноўвае нацысцкіх злачынцаў і прапагандуе мілітарысцкія гледжанні", - дадаў Ушакоў.

Мінск, 20 траўня 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/1/78080
Текущая дата: 22.05.2025