Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай заахвочвае і падтрымлівае ўсе намаганні, якія спрыяюць мірнаму вырашэнню канфлікту ва Украіне, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.
На яго думку, усе бакі павінны працаваць разам, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для палітычнага ўрэгулявання крызісу з дапамогай дыялогу.
Сі Цзіньпін запэўніў, што са свайго боку Кітай будзе працягваць спрыяць міру і перамовам і адыгрываць канструктыўную ролю ў садзейнічанні палітычнаму ўрэгуляванню канфлікту.
Звязда, 9 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/10/75174
Текущая дата: 17.11.2024