Белорусский портал в Казахстане

Беларускія ратавальнікі экіпіяваны і гатовы да выканання аварыйна-выратавальных работ у Турцыі



Аб гэтым заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі

"Беларускія ратавальнікі поўнасцю экіпіяваны і гатовы да выканання задач па ліквідацыі наступстваў землетрасенняў у Турцыі", - сказаў Вадзім Сіняўскі.

Беларускія ратавальнікі акажуць дапамогу пры ліквідацыі наступстваў разбуральных землетрасенняў у Турцыі. Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС складаецца з 64 ратавальнікаў, пяці пошукавых сабак, акрамя таго, атрад мае два грузавыя аўтамабілі МАЗ і два легкавыя аўтамабілі павышанай праходнасці, прызначаныя для правядзення пошукава-выратавальных работ.

8 лютага 2023, Мінскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/106/68326
Текущая дата: 07.10.2024