Белорусский портал в Казахстане

Эрдаган: колькасць загінулых пры землятрусах у Турцыі павялічылася да 19388



Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў, што колькасць загінулых у выніку землятрусаў у Турцыі дасягнула 19388, перадае Агенцтва Анадолу.

Паводле слоў Эрдагана, колькасць пацярпелых павялічылася да 77711.

Раней паведамлялася пра 18991 загінулага і 75523 атрымаўшых раненні і траўмы.

Прэзідэнт Турцыі адзначыў, што цяпер у пошукава-выратавальных работах у 10 правінцыях зоны бедства задзейнічана больш за 141 тыс. спецыялістаў. Разбіраць завалы дапамагаюць выратавальныя брыгады з іншых краін.

Як паведамляюць РІА Навіны, землятрусы, якія адбыліся 6 лютага, сталі другой па колькасці ахвяр буйнейшай катастрофай у сучаснай гісторыі Турцыі пасля землятруса 1939 года ў Эрзінджане.

10 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/106/68340
Текущая дата: 07.10.2024