Белорусский портал в Казахстане

Сі Цзіньпін павіншаваў кітайцаў са Святам Вясны



Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу працоўных калектываў з усёй краіны павіншаваў жыхароў Кітая з надыходзячым Святам Вясны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сі Цзіньпін, які з’яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, пагутарыў па відэасувязі з медыцынскім персаналам бальніцы, пажылымі грамадзянамі з установы сацыяльнага забеспячэння, рабочымі нафтавага радовішча, пасажырамі і супрацоўнікамі чыгуначнага вакзала, гандлярамі і наведвальнікамі аптовага рынку сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама жыхарамі адной з вёсак.

Старшыня КНР пажадаў шматнацыянальнаму кітайскаму народу здароўя і шчасця ў годзе Труса і выказаў надзею на росквіт краіны.

Звязда, 20 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/109/68055
Текущая дата: 07.10.2024