Белорусский портал в Казахстане

На II Мінскую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы прыехалі прадстаўнікі краін, якія хочуць і шукаюць міру



Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Паглядзіце, колькі краін прыехала. І прадстаўнікі краін высокага ўзроўню прыехалі на гэтую міжнародную канферэнцыю. Усе, хто хоча, шукае міру, шляхі вырашэння сённяшняй сітуацыі, — усе прыехалі ў Мінск», — сказаў Аляксандр Вальфовіч

II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы праходзіла 31 кастрычніка і 1 лістапада 2024 года. Мэта канферэнцыі – адкрытая і Інклюзіўная дыскусія пра перспектывы еўразійскай бяспекі ва ўмовах крызісу існуючага светапарадку, хранічных ваенна-палітычных супярэчнасцяў паміж ключавымі гульцамі і практычна поўнай адсутнасці камунікацый паміж імі.

Звязда, 4 лістапада 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/11/75748
Текущая дата: 23.12.2024