Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Іны Чурыкавай



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі СССР Іны Чурыкавай у сувязі з яе смерцю.

«Іна Міхайлаўна пражыла яркае і насычанае жыццё. Яе выключны талент і чароўнасць пакарылі сэрцы мільёнаў прыхільнікаў, створаныя на тэатральных падмостках і ў кінематографе бліскучыя вобразы дарылі гледачу моцныя і глыбокія эмоцыі. Светлая памяць аб ёй назаўсёды будзе жыць у нашых сэрцах», — гаворыцца ў спачуванні.

Звязда, 14 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/112/67951
Текущая дата: 07.10.2024