Белорусский портал в Казахстане

Крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа не мае ніякіх палітычных мэт



Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў начальнік упраўлення па нагляду за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Беларусі Валерый Талкачоў.

Генпракуратура расказала, чаму Латвія адмовілася дапамагчы ў справе аб генацыдзе беларускага народа

Беларусь накіравала дзясяткі просьбаў па аказанні дапамогі ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў розныя краіны свету. Але адказы некаторых дзяржаў на запыты беларускага боку проста не могуць не здзіўляць сваёй цынічнасцю. Так, у Латвіі адмову ад супрацоўніцтва аргументавалі палітызаванасцю беларускага запыту.

"Мы чарговы раз падкрэсліваем, што крымінальная справа ні ў якім разе не мае ніякіх палітычных мэт. Яна грунтуецца на ўстанаўленні ўсіх аб`ектыўных фактаў у расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці і міру. Злачынстваў, якія былі ўчынены ў саракавыя гады мінулага стагоддзя. І калі нам кажуць аб немагчымасці дачы нейкіх адказаў на нашы пытанні, гэта выклікае недаўменне", - сказаў Валерый Талкачоў.

Разам з тым Беларусь не спыняе супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі. "Зразумела, адгукнулася Расія. Работа наладжана з краінамі Лацінскай Амерыкі. На жаль, краіны Прыбалтыкі, Польшча і Украіна ўхіляюцца ад плённага супрацоўніцтва па расследаванні гэтага злачынства", - паведаміў Валерый Талкачоў.

11 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/113/67885
Текущая дата: 07.10.2024