Белорусский портал в Казахстане

Сакратарыят АДКБ не атрымліваў афіцыйных паведамленняў ад Арменіі аб адмене вучэнняў



Сакратарыят АДКБ пракаментаваў пазіцыю Арменіі па правядзенні сумеснага вучэння.

У сувязі з заявай прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна на прэс-канферэнцыі ў Ерэване 10 студзеня, што «ў існуючай сітуацыі не лічым мэтазгодным правядзенне вучэнняў АДКБ на тэрыторыі Рэспублікі Арменія, прынамсі ў гэтым годзе», у Сакратарыяце АДКБ паведамілі, што паведамленняў аб адмене вучэнняў не атрымлівалі.

«Зацверджаным Саветам Міністраў абароны і Камітэтам сакратароў саветаў бяспекі планам сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2023 год прадугледжана правядзенне вучэння з Міратворчымі сіламі АДКБ „Непарушнае братэрства — 2023“ на тэрыторыі Рэспублікі Арменія. Неабходнасць правядзення вучэння ў гэтым годзе на армянскай зямлі была таксама раней пацверджана ў Ерэване. Цяпер афіцыйна паведамленняў ад армянскага боку аб адмене вучэнняў у адпаведнасці з устаноўленым у арганізацыі парадкам Сакратарыят АДКБ не атрымліваў», — падкрэслілі ў сакратарыяце.

У Сакратарыяце АДКБ адзначылі, што з разуменнем ставяцца да існуючай сітуацыі ў Арменіі, якая можа не дазволіць у гэтым годзе паўнацэнна правесці запланаваныя міратворчыя вучэнні АДКБ.

«Сакратарыят і Аб’яднаны штаб АДКБ прыкладаюць максімум намаганняў, каб зацверджаныя статутнымі органамі арганізацыі планы баявой падрыхтоўкі войскаў (Калектыўных сіл) выконваліся ў поўным аб’ёме з мэтай павышэння іх гатоўнасці ў інтарэсах забеспячэння бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ», — падкрэсліваецца ў каментарыі.

Звязда, 11 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/113/67893
Текущая дата: 07.10.2024