Белорусский портал в Казахстане

У Польшчы і Літве рыхтуюць ваенізаваныя фармаванні для дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС атрыманы звесткі аб стварэнні ў Польшчы і Літве ваенізаванага экстрэмісцкага фармавання "Паспалітае Рушэнне" і структурных падраздзяленняў - "харугваў", якія ўваходзяць у яго.

Гэтыя ўтварэнні, якія дзейнічаюць сумесна з экстрэмісцкімі фармаваннямі BYPOL, мабілізацыйны план "Перамога" і "Аб`яднаны пераходны кабінет", праводзяць работу па арганізацыі замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Беларусі.

Паводле задумы стваральнікаў, пасля падрыхтоўкі ўдзельнікі фармавання з ліку збеглых злачынцаў, прадстаўнікоў дыяспар і студэнтаў, якія вучацца за мяжой, павінны вярнуцца ў Беларусь, знайшоўшы зручныя прычыны. У далейшым з іх будзе створана "пятая калона" для вядзення дыверсійнай, тэрарыстычнай і агентурнай работы. Гэту арганізацыю плануецца выкарыстоўваць у тым ліку для дэстабілізацыі абстаноўкі ўнутры краіны ў перыяд правядзення электаральных кампаній 2024-2025 гадоў.

Паводле матэрыялаў ГУБАЗіК, МУС следчымі ўзбуджаны і злучаны ў адным вядзенні па справе крымінальныя справы за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім у адносінах да Сахашчыка В.С., Ціханоўскай С.Г., Азарава А.А. і іншых асоб. Цяпер па крымінальнай справе правяраецца больш за 200 чалавек.

Праваахоўнікі прадаўжаюць аператыўную работу па ўстанаўленні актывістаў і прадстаўнікоў дыяспар, якія ўдзельнічаюць у экстрэмісцкіх ініцыятывах, у тым ліку па лічбавых слядах у інтэрнэце. Пры вяртанні названых асоб у Беларусь будуць прыняты вычарпальныя меры па кваліфікацыі іх дзеянняў.

13 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/119/67447
Текущая дата: 07.10.2024