Медыкі, якія аказваюць дапамогу бежанцам у Гродзенскім раёне, расказалі пра іх стан.
Як расказаў урач хуткай медыцынскай дапамогі Іван Русакевіч, пакуль складана паўнацэнна ацаніць стан 15 чалавек, якія зведалі насілле з боку польскіх сілавікоў. "Пацярпелыя не ўсе апрануты па сезоне. Нехта з пераахаладжэннем, іх накрылі. У некаторых высокая тэмпература, іх зябіць", - адзначыў урач.
"Самі яны кажуць, што іх білі, нацкоўвалі на іх сабак, лаяліся нецэнзурна, кідалі ў іх акуркі. Скардзіліся на боль у вачах. Паводле іх слоў, калі іх гналі сюды, то білі па спіне і пырскалі газавымі балончыкамі ў твар", - сказаў Іван Русакевіч.
Медык дадаў: "У аднаго чалавека падазрэнне на траўму пазваночніка, ёсць нясвежая рана, што нагнаілася. Самае частае - сінякі, кровападцёкі, рукі ацёклыя. Ёсць сляды характэрныя на руках ад укусаў".
Гаворачы ў цэлым аб сваёй практыцы, калі даводзіцца аказваць дапамогу бежанцам, Іван Русакевіч адзначыў: "Было, што прыязджалі і канстатавалі смерць. Вось тут хаця б нейкая кампанія, яны глядзяць адзін за адным. А бываюць адзіночкі, якія не спраўляюцца. Цяжкі лёс у людзей, адсутнасць нармальных чалавечых адносін там, дзе яны хацелі іх атрымаць".
Адказваючы на пытанне, што чакае пацярпелых, урач хуткай меддапамогі сказаў: "Шпіталізацыя і далейшы догляд тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Кагосьці ў абласную бальніцу, кагосьці ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Экстранная дапамога ім будзе аказана".
Сёння беларускія пагранічнікі знайшлі 15 бежанцаў з Сірыі, Самалі, Алжыра. Знясіленыя і збітыя мужчыны прасілі аб дапамозе. На месца была адпраўлена следча-аператыўная група. Пацярпелыя расказалі следчым, што ўсе яны накіроўваліся ў Польшчу. На польскім баку людзі ў форме збілі іх і пад пагрозай расправы літаральна выкінулі праз варотцы для жывёл у Беларусь. Паводле слоў бежанцаў, прыхільнікі польскіх улад таксама нацкавалі на іх службовых сабак, аб чым сведчаць сляды ад укусаў, сінякі і гематомы на іх целах. Польскі бок таксама прымяніў пярцовы газ і траўматычную зброю.
29 кастрычніка 2024, Гродзенскі раён
БЕЛТА
29 кастрычніка 2024, Гродзенскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/12/75727
Текущая дата: 23.12.2024