Белорусский портал в Казахстане

Мядзведзеў: Пастаўка Кіеву найноўшых РСЗА паскорыць эскалацыю канфлікту да сусветнай вайны



Намеснік кіраўніка Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў назваў магчымую пастаўку Кіеву РСЗА павышанай далёкасці самым хуткім шляхам эскалацыі канфлікту да сусветнай вайны, паведамляе ТАСС.

Па словах Мядзведзева, самы хуткі шлях эскалацыі канфлікту ва Украіне да незваротных наступстваў сусветнай вайны — пастаўка ў Кіеў РСЗА падвышанай далёкасці.

Мядзведзеў параіў кіраўніцтву НАТА і амерыканскага істэблішменту думаць разумна і ацэньваць існуючыя экзістэнцыяльныя рызыкі.

Звязда, 12 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/129/66753
Текущая дата: 07.10.2024