Белорусский портал в Казахстане

Ва Украіне чалавеканенавісніцтва ўзнялі ў ранг дзяржаўнай палітыкі



Аб гэтым заявіла намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова, каментуючы пагрозы, выказаныя дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Аляксеем Ганчарэнкам у адрас Прэзідэнта Беларусі ў адказ на яго віншаванне народу Украіны з Днём Незалежнасці.

"Заява Ганчарэнкі выклікала абурэнне ва ўсіх беларускіх дэпутатаў. Яго ўзровень, як і ўзровень усіх цяперашніх украінскіх палітыкаў добра вядомы. Гэта тыя людзі, якія ўзносілі чалавеканенавісніцтва ў ранг дзяржаўнай палітыкі. Гэтыя асобы і прывялі да тых трагічных падзей, якія сёння адбываюцца ва Украіне", - сказала Вольга Петрашова.

Дэпутат выказала ўпэўненасць, што нахабным і безадказным паводзінам украінскага дэпутата будзе дадзена належная ацэнка праваахоўнымі органамі Беларусі.

"Ну а добрыя, шматвяковыя адносіны паміж беларусамі і ўкраінцамі заўсёды будуць такімі, як бы нехта гэта ні спрабаваў сказіць, - падкрэсліла яна. - Наша краіна заўсёды кіравалася і будзе кіравацца шчырымі, добрасуседскімі пачуццямі да ўкраінскага народа".

25 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/136/66258
Текущая дата: 08.10.2024