Белорусский портал в Казахстане

Foreign Affairs: Папа Рымскі падзяляе пазіцыю Расіі аб ролі НАТА ў канфлікце ва Украіне



Такі пункт гледжання выказалі былы саветнік па Расіі і Еўропе ў Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША Фіёна Хіл і ганаровы прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта Анджэла Стэнт у артыкуле для часопіса Foreign Affairs.

Папа Рымскі Францыск падзяляе пазіцыю РФ аб тым, што НАТА адыграла ключавую ролю ў пачатку расійскай спецаперацыі ва Украіне. 

Аўтары матэрыялу адзначаюць, што на міжнароднай арэне сцвярджэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб НАТА і апасродкаваных войнах са Злучанымі Штатамі, а таксама ў цэлым з калектыўным Захадам заваявалі шмат прыхільнікаў. У тым ліку Папа Рымскі Францыск раней заявіў, што спецаперацыя ва Украіне магла быць якім-небудзь чынам справакавана.

У той жа час удакладняецца, што заходнія палітыкі і аналітыкі да гэтага часу не могуць прыйсці да адзінага меркавання наконт таго, ці вінавата НАТА ў цяперашнім канфлікце ва Украіне.

"Ці хацела Украіна ўступіць у Еўрасаюз, НАТА або мець двухбаковыя адносіны з ЗША - любыя з гэтых намаганняў былі б зневажаннем гісторыі і годнасці Расіі", - лічаць аўтары публікацыі.

26 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/136/66308
Текущая дата: 08.10.2024