Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальны павільён Беларусі прадстаўлены на Smart China Expo ў Чунцыне



Нацыянальны павільён Беларусі быў прадстаўлены на буйнейшай у рэгіёне выстаўцы ў сферы высокіх тэхналогій Smart China Expo 2022, якая прайшла 22-23 жніўня ў кітайскім горадзе Чунцын.

Беларуская экспазіцыя была арганізавана Генеральным консульствам Беларусі ў Чунцыне ва ўзаемадзеянні з кампаніямі-партнёрамі.

У краінавай частцы павільёна ўдзельнікам быў прадстаўлены беларускі гандлёвы, адукацыйны і турыстычны патэнцыял, была арганізавана дэгустацыя прадукцыі. Асобная зона павільёна была прысвечана важнейшаму міждзяржаўнаму праекту — Кітайска-беларускаму індустрыяльнаму парку «Вялікі камень».

На экспазіцыі таксама прэзентаваны вынікі паспяховай работы беларуска-кітайскіх прамысловых сумесных прадпрыемстваў «Саньцзян-Волат» і «Цзуншэнь-Гомсельмаш».

Smart China Expo створана ў 2018 годзе па ініцыятыве Дзяржсавета КНР і пры падтрымцы Камітэта па рэформах і развіцці, Міністэрства навукі і тэхналогій КНР. За кароткі тэрмін мерапрыемства стала вядучай у КНР платформай для прэзентацыі тэхналагічных навінак кітайскай і замежнай прамысловасці ў сферы робататэхнікі, штучнага інтэлекту, электроннай камерцыі, вялікіх даных, 5G.

Звязда, 23 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/137/66195
Текущая дата: 08.10.2024