Белорусский портал в Казахстане

Першы выпадак воспы малпаў зафіксаваны ў Чарнагорыі



Пра гэта інфармуе Інстытут грамадскага здароўя краіны.

У Інстытуце адзначылі, што пацыент знаходзіцца ў добрым стане.

Для недапушчэння распаўсюджвання віруснага захворвання спецыялісты правялі ўсе неабходныя меры як у дачыненні да хворага, так і тых, хто кантактаваў з ім. Былі праінфармаваныя ўсе кампетэнтныя структуры ў адпаведнасці з нацыянальнымі і міжнароднымі пратаколамі.

Чарнагорыя ўвайшла ў спіс краін, дзе зарэгістравана гэта захворванне. Зараз у гэтым спісе 79 дзяржаў.

Звязда, 31 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/140/65970
Текущая дата: 08.10.2024