Белорусский портал в Казахстане

Пяскоў патлумачыў заяву Пуціна аб тым, што РФ «ўсур’ёз яшчэ нічога не пачынала» ва Украіне



Словы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб тым, што РФ яшчэ «сур’езна нічога і не пачынала» ва Украіне, маюць на ўвазе, што патэнцыялы Масквы і Кіева зусім несувымерныя. І патэнцыял Расіі так вялікі, што яна пакуль задзейнічае толькі нязначную яго частку ў спецыяльнай ваеннай аперацыі, перадае ТАСС словы прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

Пяскоў растлумачыў, што Пуцін апеляваў да заяваў, якія гучаць з заходніх краін, з Украіны, «пра тое, што, маўляў, Кіеў будзе на полі бою рухацца аж да перамогі».

«Пуцін такім чынам проста нагадаў, што патэнцыялы зусім несувымерныя. І патэнцыял Расіі настолькі вялікі ў гэтым плане, што толькі нязначная яго частка цяпер задзейнічаецца падчас спецыяльнай вайсковай аперацыі», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля ў адказ на просьбу растлумачыць гэтае выказванне прэзідэнта.

Таму, працягнуў Пяскоў, «усе гэтыя заявы заходнікаў літаральна абсурдныя, і яны проста дадаюць гора для ўкраінскага народа».

Напярэдадні на сустрэчы з лідэрамі думскіх фракцый Пуцін закрануў тэму таго, што адбываецца на Украіне. Ён звярнуў увагу на выказванні, згодна з якім Расію хочуць «перамагчы на поле бою».

«Ну што тут скажаш? Хай паспрабуюць», — прапанаваў расійскі прэзідэнт. «Але ўсе павінны ведаць, што мы па вялікім рахунку сур’ёзна пакуль яшчэ нічога і не пачыналі», — папярэдзіў пры гэтым Пуцін.

Звязда, 8 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/144/65733
Текущая дата: 08.10.2024