Белорусский портал в Казахстане

Абстраляна сяло ў Бранскай вобласці: ёсць параненыя



Падрабязнасці здарэння пакуль не паведамляюцца, паводле афіцыйных звестак, чатыры чалавекі паранены і пашкоджана некалькі жылых дамоў.

Раненні пры абстрэле атрымалі чатыры чалавекі, пашкоджана некалькі дамоў, дзе жылі людзі, аб гэтым расказаў губернатар Бранскай вобласці Расіі Аляксандр Багамаз.

"Сёння быў зроблены абстрэл тэрыторыі сяла Займішча гарадской акругі Клінцы. Пашкоджана некалькі жылых дамоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, паранены чатыры чалавекі. Ім аказваецца ўсебаковая медыцынская дапамога. На месцы працуюць аператыўныя службы", - напісаў Багамаз у сваім Telegram-канале.
Займішча знаходзіцца за 45 кіламетраў ад расійска-ўкраінскай мяжы. У населеным пункце жывуць каля пяці тысяч чалавек.

Не першы абстрэл

Гэта далёка не першы абстрэл населеных пунктаў у абласцях Расіі, якія мяжуюць з Украінай.

Так, раней пацярпеў пагранічны пункт у Цёткіна ў Курскай вобласці: загінуў адзін чалавек, былі пашкоджаны некалькі дамоў.

У канцы мая паведамлялася аб устанаўленні расійскімі ўладамі ў Бранскай вобласці жоўтага ўзроўню тэрарыстычнай небяспекі на 15 дзён. Было працягнута абмежаванне палётаў у паўднёвыя вобласці Расіі, самалёты не лятаюць у Анапу, Белгарад, Бранск, Варонеж, Геленджык, Краснадар, Курск, Ліпецк, Растоў-на-Доне, Сімферопаль і Элісту.

Мінск, 14 чэрвеня 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/147/65463
Текущая дата: 08.10.2024