Белорусский портал в Казахстане

Ракетным ударам знішчана больш за 50 генералаў і афіцэраў арміі Украіны



Расійская армія нанесла ўдар ракетамі марскога базіравання па камандным пункце ўкраінскіх узброеных сіл падчас правядзення рабочай нарады.

Расійскі флот ударамі ракет "Калібр" знішчыў пункт кіравання ўкраінскімі войскамі ў Днепрапятроўскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, ракетны ўдар быў нанесены па ваенным аб’екце каля населенага пункта Шырокая дача. У гэты час там праходзіла нарада камандзіраў, якія ўваходзяць у аператыўна-стратэгічную групоўку войск "Александрыя".

"У выніку ўдару знішчана звыш 50 генералаў і афіцэраў УСУ, у тым ліку, генеральнага штаба", - удакладнілі ў прэс-службе расійскага абароннага ведамства.

Таксама там адзначылі, што ракетным ударам былі знішчаны камандуючыя групоўкай войск "Кахоўка", дэсантнымі і штурмавымі злучэннямі, якія сканцэнтраваны ў напрамку Мікалаева і Запарожжа.

Расійскія вайскоўцы зрабілі справаздачу, што паразілі "Калібрамі" дзесяць 155-мм гаўбіц М777 і каля 20 браневікоў, якія размяшчаліся на завадской тэрыторыі ў горадзе Мікалаеў. Дадзеная тэхніка была перададзена ўкраінскаму боку заходнімі дзяржавамі.

Пры дапамозе аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Искандер" быў нанесены высокадакладны ўдар па Харкаўскім заводзе, дзе рамантавалася бранятэхніка. Дзякуючы гэтаму ўдалося знішчыць дзве пускавыя ўстаноўкі рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Ураган".

Мінск, 19 чэрвеня 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/147/65501
Текущая дата: 08.10.2024