Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Маскве 16 мая кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у "Сустрэчы лідараў" краін АДКБ. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння Арганізацыі.

Акрамя юбілейнай тэматыкі, лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях бягучай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць меры сумеснага рэагавання на разнапланавыя выклікі і пагрозы, што ўзнікаюць.

У двухбаковым фармаце запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Адной з галоўных тэм размовы стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.

14 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/153/64943
Текущая дата: 08.10.2024