Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка перадаў Пуціну разведвальныя дакументы аб падзеях у Бучы



«Аляксандр Рыгоравіч мне сёння даваў дакументы, якія перададзены ў Федэральную службу бяспекі Расіі: як, хто (у іх перахопы ёсць адпаведныя), на якім транспарце прыязджаў у гэты населены пункт і ствараў умовы для арганізацыі гэтага фэйка», — расказаў Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі абмяркоўвалася і сітуацыя ва ўкраінскім горадзе Буча, якая стала падставай для ўвядзення Захадам чарговых санкцый.

«Мы сёння абмяркоўвалі падрабязна гэтую іх спецаперацыю — псіхалагічную аперацыю, якую правялі англічане. Калі вам камусьці патрэбныя адрасы, паролі, яўкі, нумары і маркі аўтамабіляў, на якіх прыехалі ў Бучу, і як гэта рабілі — ФСБ Расіі можа прадставіць гэтыя матэрыялы «Калі не, то мы можам у гэтым плане дапамагчы. Разам з расійскімі нашымі сябрамі мы поўнасцю з першай да апошняй гадзіны раскрылі гэту гадкую, гідкую пазіцыю Захаду», — сказаў беларускі лідар.

Звязда, 12 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/159/64507
Текущая дата: 08.10.2024