Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Орбана з перамогай кааліцыі ФІДЭС-ХДНП на парламенцкіх выбарах у Венгрыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана з чарговай пераканаўчай перамогай кааліцыі ФІДЭС — ХДНП на парламенцкіх выбарах.

«Пераабранне — гэта важны знак падтрымкі народа і ўпэўненасці ў самаадданасці ў абароне нацыянальных інтарэсаў незалежна ад сілы знешняга націску на вашу краіну, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Рады, што мы зможам прадоўжыць сумесную работу на карысць нашых дзяржаў нават у сённяшніх няпростых умовах і прымножыць станоўчыя прыклады ўзаемадзеяння, якіх шмат дасягнута за 30 гадоў дыпламатычных адносін».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Віктару Орбану здароўя і прафесійных поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, працвітання і дабрабыту — народу Венгрыі.

Звязда, 4 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/160/64411
Текущая дата: 09.10.2024