Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным кіраўніка фракцыі палітычнай партыі ЛДПР - Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі ў Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Жырыноўскага ў сувязі з яго смерцю



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця часта неадназначны, але, безумоўна, яркі, неардынарны і таленавіты чалавек", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным Уладзіміра Жырыноўскага.

6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/160/64448
Текущая дата: 09.10.2024