Белорусский портал в Казахстане

У Курскай вобласці зафіксавалі спробу абстрэлу пазіцый пагранічнікаў



Спробу абстраляць пазіцыі пагранічнікаў з мінамётаў зафіксавалі 5 красавіка ў Суджанскім раёне Курскай вобласці РФ, паведаміў у тэлеграм-канале губернатар рэгіёна Раман Старавойт.

«Учора ў Суджанскім раёне паспрабавалі з мінамётаў абстраляць пазіцыі нашых пагранічнікаў. Агнём у адказ расійскіх пагранічнікаў агнявыя кропкі былі задушаныя», — напісаў ён.

Суджанскі раён мяжуе з Сумскай вобласцю Украіны. Ахвяр і разбурэнняў на тэрыторыі Суджанскага раёна няма. Улады рэгіёну знаходзяцца на сувязі ў кругласутачным рэжыме з пагранкіраваннем па Курскай вобласці і Мінабароны Расіі і каардынуюць усе дзеянні.

Звязда, 6 красавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/160/64475
Текущая дата: 09.10.2024