Белорусский портал в Казахстане

Легендарны аніматар Віялета Калеснікава памерла на 84-м годзе жыцця



Памерла аніматар «Саюзмультфільма» Віялета Калеснікава, паведаміла радыёстанцыя «Гаворыць Масква».

Віялета Калеснікава — адна з стваральніц «Віні-Пуха» і «Брэменскіх музыкаў» — памерла 26 сакавіка ва ўзросце 83 гадоў. Журботную навіну паведамілі ў школе-студыі «Шар», дзе яна выкладала.

«Віялета Калеснікава — заслужаны мастак РСФСР, легендарны аніматар і адзін з самых дасведчаных педагогаў некалькіх пакаленняў аніматараў у Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Развітанне адбудзецца 28 сакавіка.

Звязда, 27 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/162/64309
Текущая дата: 09.10.2024