Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа выступае за паскарэнне гумдапамогі грамадзянам Украіны



Аб гэтым заявіў прэзідэнт МКЧК Петэр Маўрэр на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) выступае за паскарэнне і маштабіраванне прадастаўлення гуманітарнай дапамогі ўсім грамадзянскім асобам ва Украіне. 

«Перш за ўсё мы прыхільнікі паскарэння і маштабавання прадастаўлення гуманітарнай дапамогі ўсім грамадзянскім асобам, асабліва тым, хто пацярпеў ад гэтага ваеннага канфлікту ва Украіне, — сказаў ён. — Гэта тэрыторыі пад кантролем украінскага ўрада, а таксама Луганск і Данецк, і тыя раёны, якія знаходзяцца пад кантролем расійскіх ваенных. МКЧК выказвае сваю прыхільнасць да работы з усімі гэтымі рэгіёнамі і задзейнічання сваіх механізмаў і каналаў для таго, каб атрымаць доступ да насельніцтва, якое мае патрэбу ў гуманітарным садзейнічанні, і мы будзем працаваць для таго, каб маштабіраваць гэту дапамогу».

Петэр Маўрэр таксама заявіў, што МКЧК цэніць гатоўнасць расійскага боку да выпрацоўкі ўмоў, якія дадуць магчымасць лепш абараняць грамадзянскае насельніцтва ва Украіне, а таксама забяспечыць больш бяспечныя спосабы эвакуацыі.

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў паведаміў, што Расія і МКЧК дамовіліся прадаўжаць сумесную работу, у тым ліку па лініі Міністэрства абароны.

Сяргей Лаўроў таксама паведаміў, што абмеркаваў на сустрэчы з Петэрам Маўрэрам тое, як улады Кіева і нацыяналісты выкарыстоўваюць грамадзянскае насельніцтва ва Украіне ў якасці жывога шчыта.

«Мы сёння падрабязна гаварылі аб палітычным баку справы. Аб тым, як кіеўскія ўлады і нацыяналісты, якія кантралююць розныя населеныя пункты, спрабуюць перашкаджаць свабоднаму выхаду грамадзянскіх асоб, спрабуюць выкарыстоўваць іх у якасці жывога шчыта, размяшчаюць цяжкае ўзбраенне ў гарадскіх кварталах і ажыццяўляюць іншыя дзеянні, якаія адкрыта супярэчаць міжнароднаму гуманітарнаму праву», — сказаў ён.

Звязда, 24 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/163/64228
Текущая дата: 09.10.2024