Белорусский портал в Казахстане

Краіны АДКБ правялі кансультацыі па ўдасканаленні крызіснага рэагавання



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Аб’яднанага штаба АДКБ.

Пад старшынствам начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўніка Анатоля Сідарава адбыліся кансультацыі прадстаўнікоў абаронных ведамстваў дзяржаў АДКБ, Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ па ўзгадненні праекта плана мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне крызіснага рэагавання.

«Удзельнікі кансультацый прааналізавалі правядзенне міратворчай аперацыі ў Казахстане. Разгледзелі і абмеркавалі прапановы па ўдасканаленні механізмаў крызіснага рэагавання, прымянення міратворчых сіл за мяжой, а таксама арганізацыі міжнародных палётаў авіяцыі ўзброеных сіл дзяржаў — членаў АДКБ. Праведзена дапрацоўка і ўзгадненне праекта дакумента», — адзначылі ў прэс-службе.

Па выніках кансультацый дасягнута дамоўленасць лічыць праект плана ўзгодненым і гатовым да прадстаўлення яго на зацвярджэнне старшыні Савета міністраў абароны АДКБ — міністру абароны Арменіі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі абаронных ведамстваў Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, а таксама Сакратарыята і Аб’яднанага штаба АДКБ.

Звязда, 24 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/163/64234
Текущая дата: 09.10.2024