Белорусский портал в Казахстане

21 сакавіка — Міжнародны дзень лясоў



Тэматыкай свята ў 2022 годзе сталі «Лясы і ўстойлівая вытворчасць і спажыванне», паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Сёння драўніна прымяняецца ў самых розных галінах, уключаючы асваенне космасу. Спажыванне і вытворчасць драўніны жыццёва важна для нашай планеты», — адзначаецца ў паведамленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Больш за палову (54 працэнты) лясоў свету прыпадае ўсяго на пяць краін: Расійскую Федэрацыю, Бразілію, Канаду, Злучаныя Штаты Амерыкі і Кітай.

У Беларусі лясы займаюць больш за 40 адсоткаў тэрыторыі. Беларусь традыцыйна ўваходзіць у топ-10 еўрапейскіх лясных краін.

Галоўны прынцып, па якім функцыянуе лясная гаспадарка краіны: невычарпальнае шматмэтавае лесакарыстанне.

За апошнія 60 гадоў лясістасць краіны павялічылася амаль удвая і дасягнула максімальнага значэння за больш як стогадовы перыяд.

Сяргей Расолька
Звязда, 21 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/165/64128
Текущая дата: 09.10.2024