Белорусский портал в Казахстане

Расія накіравала ў Данбас і Украіну 2 тыс. тон дапамогі з пачатку гуманітарнай аперацыі



Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Расіі.

Больш за 2 тыс.тон грузаў накіравана жыхарам Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама на Украіну з пачатку гуманітарнай аперацыі.

«МНС Расіі з пачатку гуманітарнай аперацыі даставіла больш за 2 тысячы тон дапамогі жыхарам Данбаса і Украіны. На гэтым тыдні 50 адзінак вялікагрузнай тэхнікі Нагінскага і Данскога выратавальных цэнтраў МНС Расіі даставілі больш за 500 тон гуманітарнай дапамогі ў Данбас і асобныя рэгіёны Украіны», — сказалі ў прэс-службе.

Фармаванне грузу адбываецца ў Белгарадскай, Растоўскай абласцях і Рэспубліцы Крым. «Склад грузу – прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці», — адзначылі ў ведамстве.

Звязда, 17 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/166/64044
Текущая дата: 09.10.2024