Белорусский портал в Казахстане

Урад Расіі зацвердзіў пералік недружалюбных Расіі краін і тэрыторый



Падпісана адпаведнае распараджэнне.

Урад Расіі зацвердзіў пералік замежных дзяржаў і тэрыторый, якія здзяйсняюць у дачыненні да Расіі, яе кампаній і грамадзян недружалюбныя дзеянні.

У пералік увайшлі ЗША і Канада, дзяржавы Еўрасаюза, Вялікабрытанія (уключаючы Джэрсі, Ангіллю, Брытанскія Віргінскія востравы, Гібралтар), Украіна, Чарнагорыя, Швейцарыя, Албанія, Андора, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Манака, Нарвегія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, а таксама Японія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія, Мікранезія, Новая Зеландыя, Сінгапур і Тайвань (лічыцца тэрыторыяй Кітая, але з 1949 года кіруецца ўласнай адміністрацыяй).

Раней згаданыя краіны і тэрыторыі ўвялі або далучыліся да санкцый супраць Расіі пасля пачатку спецыяльнай вайсковай аперацыі УС Расіі ва Украіне.

Пералік зацверджаны ў рамках указа Прэзідэнта РФ ад 5 сакавіка 2022 года «Аб часовым парадку выканання абавязацельстваў перад некаторымі замежнымі крэдыторамі».

Звязда, 7 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/169/63851
Текущая дата: 09.10.2024