Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 ліпеня 2024 года нумар 471, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міжведамаснай рабочай групе даручана арганізаваць комплексны разгляд пытанняў функцыянавання тавараправоднай сеткі беларускіх арганізацый за мяжой, разглядаць пытанні эфектыўнай дзейнасці яе суб`ектаў, выпрацоўваць прапановы аб развіцці, аптымізацыі сеткі, арганізацыі кантролю за дзейнасцю суб`ектаў. Да работы будуць пры неабходнасці прыцягваць кіраўнікоў загранустаноў Беларусі, спецыялістаў (экспертаў). Пасяджэнні будуць праходзіць не радзей як адзін раз у паўгоддзе.
Кіраўнікі рабочай групы - намеснікі прэм`ер-міністра, якія курыруюць пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, аховы здароўя, прамысловасці, будаўнічага комплексу. У яе склад увайшлі першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, намеснікі міністра аховы здароўя, замежных спраў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыня "Беллеспаперапрама", намеснікі старшыні "Белнафтахіма", "Беллегпрама", "Белдзяржхарчпрама", першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама, намеснікі старшынь аблвыканкамаў.
Міністэрству замежных спраў даручана дакладваць прэм`ер-міністру аб выніках дзейнасці міжведамаснай рабочай групы штогод да 15 лютага года, які ідзе за справаздачным.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/17/74613
Текущая дата: 17.11.2024