Белорусский портал в Казахстане

Расія закрыла паветраную прастору для самалётаў Балгарыі, Польшчы і Чэхіі



Расія ў адказ на дзеянні авіяўладаў Балгарыі, Польшчы і Чэхіі закрыла сваю паветраную прастору для самалётаў гэтых краін.

Пры гэтым Федэральнае агенцтва паветранага транспарту РФ адзначыла, што пастанова прынятая ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права ў якасці меры ў адказ.

Палёты з дадзеных краін могуць быць выкананы толькі па спецыяльным дазволе, выдадзеным Расавіяцыяй або МЗС Расіі.

Звязда, 26 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/171/63664
Текущая дата: 09.10.2024