Белорусский портал в Казахстане

СААЗ адзначае зніжэнне выпадкаў заражэння каранавірусам на 21% за тыдзень



За мінулы тыдзень у свеце каранавірусам заразіліся больш за 12 млн чалавек, памерлі больш за 67 тыс. Пра гэта паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).

Паводле інфармацыі СААЗ, у параўнанні з папярэднім тыднем з 14 па 20 лютага колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання COVID-19 знізілася на 21%, а колькасць смяротных зыходаў скарацілася на 8%. У арганізацыю паступілі паведамленні аб заражэнні 12 793 962 чалавек. Зарэгістравана 67 519 смяротных зыходаў.

Асабліва істотнае зніжэнне захворвання зафіксавана ва ўсходнім Міжземнамор’е (на 34%) і Амерыцы (на 29%). У Еўропе, на якую прыпадае 56% усіх новых выпадкаў інфіцыравання ў свеце за тыдзень, гэты паказчык паменшыўся на 26%. Павелічэнне колькасці людзей, якія заразіліся вірусам, зафіксавана толькі ў Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 29%).

Смяротнасць вырасла ў Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 21%) і Афрыцы (на 20%). У той жа час у астатніх рэгіёнах яна знізілася.

Звязда, 23 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/173/63604
Текущая дата: 09.10.2024