Белорусский портал в Казахстане

У ДНР і ЛНР абвясцілі ўсеагульную мабілізацыю



Кіраўнікі самаабвешчаных Данецкай Народнай Рэспублікі Дзяніс Пушылін і Луганскай Народнай Рэспублікі Леанід Пасечнік абвясцілі аб усеагульнай мабілізацыі.

«Заклікаю землякоў, якія знаходзяцца ў запасе, прыбыць у ваенныя камісарыяты. Сёння мной падпісаны ўказ аб усеагульнай мабілізацыі», — сказаў Дзяніс Пушылін у сваім відэазвароце.

Мабілізацыя пройдзе на ўсёй тэрыторыі ДНР. Ураду загадана перавесці эканоміку на працу ва ўмовах ваеннага часу.

Таксама ў дакуменце на сайце кіраўніка ЛНР сказана: «абвясціць на тэрыторыі Луганскай Народнай Рэспублікі агульную мабілізацыю. Аб абвяшчэнні мабілізацыі неадкладна паведаміць народны савет, урад ЛНР».

Пройдзе заклік грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, і ажыццёўлена пастаўка тэхнікі для забеспячэння патрэб міліцыі.

Звязда, 19 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/174/63544
Текущая дата: 09.10.2024