Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста РСФСР Леаніда Кураўлёва



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста РСФСР Леаніда Вячаслававіча Кураўлёва. Сышоў усенародна любімы, выключна таленавіты і незвычайна абаяльны акцёр-класік савецкага і расійскага кінематографа», — гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё сваё жыццё Леанід Кураўлёў прысвяціў служэнню мастацтву, стаў прыкладам высокага майстэрства і адданасці прафесіі.

«Светлая памяць аб ім назаўсёды застанецца ў сэрцах мільёнаў беларусаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 30 студзеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/178/63211
Текущая дата: 09.10.2024