Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пракаментавала чарговы спосаб, які знайшлі для сябе збеглыя, каб паспрабаваць змагацца з дзеючай уладай. Заявы аб гэтым яна зрабіла ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала.
Як паведамлялася, Прэзідэнт на патрыятычным форуме 17 верасня гаварыў аб планах паспрабаваць пачаць у дачыненні да яго міжнароднае расследаванне.
«Гэта абсалютна дакладная інфармацыя, якую мы маем. Нашы збеглыя не знайшлі лепшага спосабу барацьбы з дзеючай уладай, акрамя як паспрабаваць разгарнуць расследаванне ў рамках Міжнароднага крымінальнага суда, — заявіла прэс-сакратар. — Яны арыентуюць Захад, проста поўзаюць, упрошваюць, моляць прыцягнуць Прэзідэнта Беларусі да адказнасці. Па аналогіі з расійскім лідарам. Яны надзвычай гэтага хочуць, мы аб гэтым ведаем».

Наталля Эйсмант нагадала, што раней у якасці падставы выкарыстоўвалася сітуацыя з нібыта ўкрадзенымі дзецьмі Данбаса, якім у Беларусі на самай справе дапамагалі, арганізоўвалі для іх аздараўленне, пасля чаго, зразумела, вярталі дадому.
«Цяпер новая тэма. Зноў жа, нібыта мы выкінулі збеглых з Беларусі на Захад. Але Прэзідэнт не раз аб гэтым гаварыў: ніхто нікога не выганяў, ніхто нікога не выкідваў. У нас нават камісія створана менавіта па вяртанні ў краіну. Яе ўзначальвае генпракурор. Мы прапануем вярнуцца. Людзі вяртаюцца. Не парушаў артыкул Крымінальнага кодэкса — даказвай і вяртайся. А тыя, хто не хочуць, — гэта іх выбар», — адзначыла прэс-сакратар.
Яна таксама звярнула ўвагу, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў некалькі ўказаў па памілаванні, у выніку чаго тыя, хто раскаяўся і спатыкнуўся, атрымалі шанц вярнуцца да нармальнага жыцця.
«І мы ж усе помнім яшчэ і такія выпадкі: некаторым, якія экстранна збягалі разам з сям’ёй, дзецьмі, Прэзідэнт нават і дапамагаў», — заўважыла Наталля Эйсмант.
Яна таксама адзначыла, што збеглыя кагосьці спрабуюць уразіць яшчэ і лічбамі, заяўляючы, што з Беларусі за мяжу выехала, нібыта, 300 тыс. чалавек.
«Дык яшчэ нядаўна па іх падліках выехаўшых быў мільён, потым скараціліся да 700 тыс., цяпер ужо 300... Мы ўсё не можам зразумець, шчыра кажучы, дык колькі ж вас там?» — сказала прэс-сакратар.
«Дык яшчэ нядаўна па іх падліках выехаўшых быў мільён, потым скараціліся да 700 тыс., цяпер ужо 300... Мы ўсё не можам зразумець, шчыра кажучы, дык колькі ж вас там?» — сказала прэс-сакратар.
Гэта і іншая актуальная і аператыўная інфармацыя, аб чым Аляксандр Лукашэнка гаварыў напярэдадні, адрасавана не толькі грамадзянам, якія жывуць у Беларусі.
«Гэта важна ведаць беларусам, але ў яшчэ большай ступені інфармацыя была адрасавана і нашым замежным партнёрам, і нашым збеглым, якія ўсё ніяк не могуць супакоіцца», — адзначыла Наталля Эйсмант.
«Гэта важна ведаць беларусам, але ў яшчэ большай ступені інфармацыя была адрасавана і нашым замежным партнёрам, і нашым збеглым, якія ўсё ніяк не могуць супакоіцца», — адзначыла Наталля Эйсмант.
Звязда, 19 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/18/75267
Текущая дата: 24.12.2024