Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Ватыкан абмеркавалі сумесныя намаганні па ўмацаванні міжканфесійнага дыялогу



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік 10-11 студзеня наведвае з візітам Ватыкан. 

Сяргей Алейнік 10 студзеня прыняў удзел ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска I для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле.

Пасля аўдыенцыі адбыліся перагаворы намесніка кіраўніка МЗС Беларусі з дзяржаўным сакратаром Святога Прастола кардыналам П`етра Паралінам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама сумесныя намаганні па ўмацаванні міжканфесійнага дыялогу.

Запланаваны таксама сустрэчы Сяргея Алейніка з сакратаром па адносінах з дзяржавамі (міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага сакратарыята Святога Прастола архібіскупам Полам Рычардам Галахером і са старшынёй Папскага Савета па садзейнічанні Хрысціянскаму Адзінству кардыналам Куртам Кохам.

10 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/185/62694
Текущая дата: 09.10.2024