Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэм’ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі з заслужанай перамогай на парламенцкіх выбарах у гэтай краіне



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Вы годна прайшлі перадвыбарчую гонку, забяспечылі пераемнасць улады і ўмовы для далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Індыі, умацавання яе аўтарытэту на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў надзею, што беларуска-індыйскія адносіны прадоўжаць паглыбляцца ў дружалюбным і ўзаемавыгадным ключы.

«Мінск поўны рашучасці вывесці двухбаковы дыялог на ўзровень стратэгічнага партнёрства, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Добрай асновай для нашай работы па дасягненні гэтай мэты будзе дарожная карта па развіцці ключавых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя на 2024 — 2026 гады. Разлічваю, што дакумент будзе падпісаны найбліжэйшым часам».

Беларускі лідар пацвердзіў гатоўнасць краіны да плённай сумеснай працы ў міжнародных арганізацыях. Ён таксама аднавіў запрашэнне Прэм’ер-міністру Індыі наведаць Беларусь у зручны час.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нарэндры Модзі ажыццяўлення ўсіх пастаўленых дзяржаўных задач, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Звязда, 10 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/19/74409
Текущая дата: 17.11.2024