Белорусский портал в Казахстане

"Дапамажыце нам!": дзеці ў ТЛЦ выйшлі на чарговы мітынг са зваротам да Еўропы



Дзеці бежанцаў у ТЛЦ выйшлі на стыхійны мітынг са зваротамі да Еўропы і Папы Рымскага.

Для бежанцаў на граніцы ідзе ўжо 30-ы дзень. Цяпер яны знаходзяцца ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску "Брузгі". Многія не страчваюць надзеі на станоўчае вырашэнне сваёй сітуацыі. Сёння бежанцы, у асноўным дзеці, выйшлі на чарговы стыхійны мітынг.

"Дзеці, як і дарослыя, спадзяюцца, што Еўропа пачуе іх. Яны не хочуць вяртацца ў Ірак", - сказала адна з бежанак.

У руках у дзяцей рукапісныя плакаты, на іх заклікі аб дапамозе да Еўропы, заходняга свету. "Мы простыя бежанцы, калі ласка, перастаньце страляць па нас", - напісана на плакатах. "Дапамажыце нам", - скандзіруюць дзеці.

Адна з бежанак расказала, што людзі хочуць запісаць відэа і адправіць яго Папу Рымскаму. Яны не страчваюць надзеі. Ні заставацца ў Беларусі, ні вяртацца ў Ірак яны не хочуць.

7 снежня 2021, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/192/62087
Текущая дата: 09.10.2024