Белорусский портал в Казахстане

СААЗ паведаміла аб 14 тыс. выпадкаў заражэння воспай малпаў у 80 краінах



СААЗ на сённяшні дзень мае інфармацыю аб 14 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння воспай малпаў у 80 краінах. Пра гэта заявіў гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус.

Гендырэктар арганізацыі таксама расказаў, што сёння вядома аб 5 смяротных выпадках, усе яны зарэгістраваны ў Афрыцы. Тэдрос Гебрэесус адзначыў, што найважнейшым інструментам у барацьбе са ўспышкай гэтага захворвання з’яўляецца распаўсюджванне інфармацыі аб ім, каб грамадзяне змаглі лепш абараніць сябе.

Звязда, 20 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/2/65850
Текущая дата: 27.04.2024