Белорусский портал в Казахстане

«Геамагнітны шторм» ударыў па Зямлі



«Геамагнітны шторм» ударыў па зямлі — так сіноптыкі называюць самы моцны ўзровень магнітных бур. Два дні таму на сонца быў магутны выкід плазмы. Сонечны вецер, выкліканы ім, гэтай ноччу дасягнуў Зямлі.

Асаблівую небяспеку магнітная бура ўяўляе для пажылых, цяжарных і людзей з хранічнымі захворваннямі. Самыя частыя сімптомы — галаўны боль, павышэнне ціску і слабасць. Медыкі рэкамендуюць у такія перыяды піць больш вады і гуляць на свежым паветры.

Звязда, 23 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/2/65904
Текущая дата: 24.04.2024